Мамайко Иван Андреевич
Депутат, член Постоянной комиссии по национальной безопасности
Справедливость в обществе - благополучие в каждом доме

Мамайко И.А.
Главная Новости

Новости

 
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 Іван Мамайка правёў у Стоўбцах прыём грамадзян.
 

20 01/2020
Іван Мамайка правёў у Стоўбцах прыём грамадзян.
Іван Мамайка правёў у Стоўбцах прыём грамадзян.

 Канструктыўны дыялог заўсёды дапамагае знайсці паразуменні. Зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы чалавеку – першае правіла кіраўніка, дэпутата.

 На прыём да Івана Андрэевіча звярнулася шэсць грамадзян.

 Жыхар г. Стоўбцы, грамадзянін Д., звярнуўся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытанні выкарыстання пашпарта старога ўзору, за які прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

 Іван Мамайка зазначыў, што ёсць адпаведны Указ Прэзідэнта краіны аб тым, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен мець пашпарт. У наш час, час інфармацыйных тэхналогій, усё рухаецца наперад. Таму прапрацоўваецца пытанне аб электронных пашпартах, дзе будзе ўлічвацца ўся інфармацыя пра чалавека. Іван Андрэевіч паабяцаў, што вывучыць данае пытанне больш грунтоўна і праінфармуе заяўніка пісьмова.

 Да Івана Мамайкі звярнуліся жыхары г. Стоўбцы па добраўпарадкаванні зав. Сацыялістычнага, вул. Камуністычнай, жыхар вёскі Старына – вул. Лугавой. Па ўсіх паднятых пытаннях даў тлумачэнні намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака. Дадзена даручэнне правесці падсыпку вул. Лугавой у вёсцы Старына, а вышэйназваныя вуліцы ў г. Стоўбцы – камісійна абследаваць наконт асфальтавання і пракладкі пешаходнай дарожкі.

 Былі звароты, якія насілі асабісты характар: устанаўленне дыягназу хваробы, адносіны з суседзямі.

 Усе паднятыя праблемы ўзяты на кантроль. Некаторыя з іх патрабуюць больш падрабязнага вывучэння. Пісьмовы адказ атрымаюць усе, хто прыйшоў на прыём.

 У канцы прыёму грамадзян журналісты нашай газеты звярнуліся да Івана Андрэевіча з просьбай  расказаць аб сваёй працы ў парламенце і падзяліцца ўражаннямі аб першым прыёме грамадзян на Стаўбцоўшчыне.

 – У парламенце цяпер ідзе перыяд азнаямлення з абавязкамі дэпутата. Адбылося размеркаванне па пастаянных камісіях. Я працую ў пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы. Мы працуем над праектамі законаў, аб унясенні ў іх змен ці дапаўненняў. Камісія па Нацыянальнай бяспецы надзелена правам заканадаўчай ініцыятывы, стварэннем нарматыўна-прававых умоў для дасягнення праграмных мэт. Усе заканадаўчыя акты павінны працаваць эфектыўна. Зваротная сувязь з насельніцтвам, уладай, якая на месцы рэалізуе заканадаўчыя акты, – гэта неад’емная частка нашай працы.

 Задаволены, што на першы прыём грамадзян на Стаўбцоўшчыне прыйшлі людзі неабыякавыя, якія перажываюць за добраўпарадкаванне горада і раёна, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Прыемна, што людзі выказваюць і свае прапановы, пажаданні аб паляпшэнні жыццядзейнасці насельніцтва.

Ссылка на материал: http://www.pramen-news.by/?p=33503       Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара

Новости по теме: Работа в округе
Все новости
+375 (17) 222-62-67


Помощники депутата

Тулейко Олег Евгеньевич
г. Столбцы, ул. Ленинская 45, к. 101.
+375-29-771-10-80