Мамайко Иван Андреевич
Депутат, член Постоянной комиссии по национальной безопасности
Справедливость в обществе - благополучие в каждом доме

Мамайко И.А.
Главная Новости

Новости

Добраўпарадкаванне вуліц, працаўладкаванне, неабходнасць прававой абароны ў пэўнай жыццёвай сітуацыі – такое кола пытанняў узнімалі грамадзяне падчас чарговага прыёму, які правёў у Стоўбцах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка.

18 02/2020
На прыём да Івана Мамайкі ідуць з пытаннямі, якія патрабуюць дадатковага вывучэння
На прыём да Івана Мамайкі ідуць з пытаннямі, якія патрабуюць дадатковага вывучэння

Стараста вёскі Задвор’е Яўген Комар звярнуўся наконт нездавальняючага стану вясковых вуліц Юбілейнай, Зарэчнай і Палявой.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака даў тлумачэнне, што грэйдзіраванне вуліц праводзіцца пастаянна ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, але ёсць вуліцы ў крытычным стане, якія патрабуюць падсыпкі або рамонтных работ. Па інфармацыі сельвыканкамаў складзены спіс такіх вуліц (пералік чарговасці іх добраўпарадкавання будзе апублікаваны ў найбліжэйшы час у газеце «Прамень». – Заўвага рэд.). Ёсць у ім і вуліца Зарэчная. Разам з тым, улічваючы, што Задвор’е – гэта прыгарад Стоўбцаў, будзе разгледжана магчымасць добраўпарадкавання і яшчэ адной вуліцы. Яўген Комар настойваў, каб гэта была вуліца Палявая.

Ніна Дубовік звярнулася наконт добраўпарадкавання вуліцы Маладзёжнай у Шашках.

Жыхар Гарадзеі прыйшоў да дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні. Маючы кваліфікацыю ўрача, ён з 2018 года з’яўляецца беспрацоўным. Працоўныя адносіны з ім былі спынены наймальнікам у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта. Па словах мужчыны, ён знаходзіцца на ўліку ў дзяржаўнай службе занятасці і хацеў бы быць карысным людзям як доктар.

Іван Мамайка паабяцаў унікнуць у сітуацыю. «Кваліфікаваны ўрач не павінен быць без працы», – выказаў сваю пазіцыю дэпутат.

Са спадзяваннем на падтрымку прыйшлі на прыём жыхары раёна, у якіх у 2016 годзе загінуў на вытворчасці (у выніку ДТЗ) блізкі чалавек – муж і бацька, але да гэтай пары пацярпелыя не атрымалі ў поўным аб’ёме кампенсацыю выдаткаў на пахаванне ад наймальніка – ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». А самае галоўнае крыецца ў тым, што супярэчнасці калектыўнага дагавора прадпрыемства з Тарыфным пагадненнем фактычна пазбавілі сям’ю права выплат у тых памерах, якія прадугледжаны ў аналагічных выпадках нарматыўнымі дакументамі. Заяўнікі звярталіся ў суд, але атрымалі адмову. Не дапамаглі ім і прафсаюзныя арганізацыі.

Азнаёміўшыся з асобнымі дакументамі, Іван Мамайка выказаў, мякка кажучы, сваё неразуменне пазіцыі прафсаюзаў, бо менавіта яны, як правіла, выступаюць ініцыятарамі ўнясення змяненняў у калектыўны дагавор. «Парушэнні закона, калі яны ёсць, будуць ухілены, але і маральны бок справы пакідае негатыўны асадак», – пракаменціраваў дэпутат.

У Івана Мамайкі адбылася грунтоўная размова са стаўбчанінам, які падчас мінулага прыёму звярнуўся да яго ў тым ліку з пытаннем даўняга характару, звязанага з нязгодай атрымліваць пашпарт новага ўзору па прычыне прысваення ўладальніку асабістага ідэнтыфікацыйнага нумара. Заяўнік спаслаўся, што з пашпартам узору 1974 года ён браў удзел у выбарах, але быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за пражыванне з несапраўдным дакументам. Каб вырашыць гэтую прававую калізію, дэпутат накіраваў свае пісьмовыя запыты ў Міністэрства ўнутраных спраў, Цэнтрвыбаркам. Афіцыйных адказаў з дзяржаўных органаў пакуль не паступіла.

На даны момант дэпутат, шукаючы кампраміс, патлумачыў заяўніку наступнае: «Адмаўляцца ад атрымання пашпарта з асабістым нумарам па рэлігійных ці іншых прычынах – гэта права грамадзяніна і яго асабістая пазіцыя. Як дэпутат буду агучваць вашу пазіцыю пры абмеркаванні законапраектаў. У любым выпадку вы застаяцеся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, хоць і не дакументаваны пашпартам новага ўзору».

Пасля прыёму Іван Мамайка выказаў задаволенасць тымі канструктыўнымі падыходамі, ініцыятывамі, якія зыходзяць ад людзей, падкрэсліў агульную і непазбежную тэндэнцыю сучаснага грамадства – ва ўзрастаючай залежнасці чалавека ад яго інстытуцый, і гэта нельга не ўлічваць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара


Новости по теме: Работа в округе
Все новости
+375 (17) 222-62-67


Помощники депутата

Тулейко Олег Евгеньевич
г. Столбцы, ул. Ленинская 45, к. 101.
+375-29-771-10-80