Мамайко Иван Андреевич
Депутат, член Постоянной комиссии по национальной безопасности
Справедливость в обществе - благополучие в каждом доме

Мамайко И.А.
Главная Новости

Новости

Іван Мамайка: «Час выбраў нас, і гэта – адказна»


24 11/2020


У старажытным Кітаі страшным праклёнам лічылася пажаданне жыць падчас перамен. У сучасным грамадстве, якое дынамічна развіваецца, гэтая фраза выглядае менш пагрозліва і, мяркую, нават усяляе надзею, асабліва ў маладое пакаленне.

Сучаснае грамадства – канструкцыя для кансалідацыі

Як бы там ні было, але час выбраў нас – і гэта вялікая адказнасць. Тыя прапановы, якія агучылі жыхары Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў адносна змяненняў у Канстытуцыю нашай краіны, сведчаць пра разуменне большасцю гэтай адказнасці.

Але як належыць будаваць сістэму ўзаемаадносін у беларускім грамадстве?

Думаю, варты падтрымання пункт гледжання на сучаснае грамадства як на канструкцыю ў выглядзе трох слаёў. Першы – гэта само грамадства, народ як сукупнасць грамадзян, прадстаўнікоў усіх сацыяльных груп. Трэці слой – гэта інстытуты кіравання (прэзідэнт, парламент, суд, урад і г. д.).

Паміж імі, у сярэдзіне канструкцыі, знаходзіцца слой, які складаецца з палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, СМІ. Іх галоўная функцыя – служыць пляцоўкай для абмену думкамі, дыскусій, спрэчак і, пры неабходнасці, урэгулявання сацыяльных канфліктаў. Сёння да гэтага пласта можна прылічыць і сацыяльныя сеткі, аналітычныя клубы, якія ўсе разам утвараюць  грамадзянскую супольнасць, закліканую кансалідаваць грамадства ў адзіны сацыяльны арганізм.

Ад таго, наколькі структураваны і актыўны менавіта гэты, другі, слой, залежыць фарміраванне ў большасці грамадзян уяўлення пра абраны краінай шлях развіцця, задачы і праблемы, ролю дзяржаўных органаў і інш. Праз камунікацыйныя каналы данага слоя ў грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца ідэі, якія аб’ядноўваюць нацыю, і выхоўваецца палітычная культура грамадства.

Ва ўсіх краінах, дзе развіццё атрымала інстытуцыянальная сістэма, пусцілі карані грамадскія традыцыі, структура данага слоя будуецца на аснове палітычных партый і афіляваных з імі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Палітычны ўклад беларускага грамадства зусім іншы. Ён складаецца з шэрагу арганізацый (прафсаюзы, саюз жанчын, маладзёжныя і валанцёрскія аб’яднанні, экалагічныя і дабрачынныя фонды) са сваімі спецыфічнымі функцыямі, для якіх не ўласціва аператыўнае вырашэнне надзённых праблем.

Новыя ж структуры і аб’яднанні, у тым ліку тэлеграм-каналы, сацыяльныя групы ў розных месенджарах, блогеры з іх лакальнай і больш шырокай аўдыторыяй, часта арыентуюцца на знешнія ідэалагічныя і філасофскія цэнтры і, больш таго, маюць ад іх арганізацыйную і фінансавую падтрымку. Некаторыя грамадзяне выкарыстоўваюць гэта як спосаб зарабіць (такі палітычны бізнес). Падобныя інтэрнэт-структуры першапачаткова фарміраваліся не для канструктыўнага супрацоўніцтва, а хутчэй для канфрантацыі і пратэстнага ўплыву на грамадства. Гэта пацвярджае змест іх дзейнасці. Многія грамадскія ініцыятывы фінансуюцца фондамі з Захаду ў інтарэсах знешніх цэнтраў уплыву.

Мабілізаваць грамадзянскую супольнасць

У пошуку самарэалізацыі, а таксама па прычыне неабходнасці трымаць справаздачу перад фондамі каардынатары пратэстных цэнтраў уплыву на грамадства вымушаны ўцягваць людзей у гэтыя грамадзянскія ініцыятывы, што распрацоўваюцца цэнтралізавана.

Хацелася б звярнуцца да тых грамадзян, якія з’яўляюцца актыўнымі падпісчыкамі «пратэстных» тэлеграм-каналаў і сацыяльных груп у месенджарах. Ваша грамадзянская пазіцыя акажа стваральны ўплыў на грамадства толькі ў тым выпадку, калі названыя віртуальныя групы перастануць быць «клубам незадаволеных», з якога адразу ж выключаюцца тыя, хто выказвае іншы пункт гледжання, а стануць дыскусійнай пляцоўкай, на якой будуць гучаць канцэпцыі, ідэі, нараджацца праекты, здольныя стаць «будаўнічым матэрыялам» у развіцці Беларусі, пазіцыяніраванні нашай краіны ў свеце і інш.

Любое грамадства мае патрэбу ў вызначэнні агульных этычных або каштоўнасных нормаў, якія б яго аб’ядноўвалі і адрознівалі ад іншых. Галоўнае пытанне гучыць так: ці дастаткова развіты гэтыя нормы для выканання функцыі кансалідацыі беларускага грамадства? Яшчэ адно пытанне: ці створаны ў краіне механізмы папярэджвання сацыяльных дыспрапорцый, якія маглі б мабілізаваць грамадства і ўладу на ўхіленне праблем?

Як мне ўяўляецца, на гэта мы не можам даць станоўчага адказу. Трэба прызнаць, што даная праца намі ў належнай меры не выконваецца, яна не мае мэтанакіраванай падтрымкі, а, значыць, і структуры грамадзянскай супольнасці не могуць адпавядаць дынаміцы сучаснага жыцця і стаць на абарону нашага грамадства ад знешняга ўздзеяння.

Палітычныя партыі як механізм стабілізацыі

Як ад гэтых разваг перайсці да практычных дзеянняў? Відавочна, што ўстойлівую сістэму ўмацавання дзяржаўнай і грамадзянскай супольнасці адразу стварыць немагчыма. Лічу, што будаўніцтва паўнавартаснай грамадзянскай супольнасці павінна стаць прыярытэтнай задачай нашага грамадства. І пачынаць гэтую працу трэба са стварэння самадастатковых палітычных інстытутаў – палітычных партый.

Яшчэ Цыцэрон заўважаў, што грамадства – гэта сумеснае пражыванне значнай колькасці грамадзян, звязаных агульным пагадненнем пра закон і правы і жаданнем карыстацца вынікамі і перавагамі сумеснага пражывання. Але сумеснае існаванне павінна быць інстытуцыяналізавана. А з гэтай задачай лепш за ўсё могуць справіцца палітычныя партыі, а не аб’яднанні па інтарэсах.

Дадатковым аргументам на карысць палітычных партый з’яўляецца тэзіс аб неабходнасці забеспячэння кіравальнасці грамадства. У крызісны перыяд намаганняў адных толькі органаў дзяржаўнага кіравання часта аказваецца недастаткова для пераадолення праблем. Узнікае патрэба ў сувязным звяне паміж народам і ўладай, ролю якога выконваюць палітычныя структуры. Вопыт многіх краін свету пацвярджае важны тэзіс: чым складаней грамадства, чым больш яно неаднароднае, тым у большай ступені падтрыманне стабільнасці залежыць ад якасці функцыянавання палітычных інстытутаў, якімі і з’яўляюцца партыі.

Адзін з сістэмных прынцыпаў – кіруючая сістэма не можа быць па сваёй структуры прасцей і прымітыўней, чым тая, якой кіруюць. Удумайцеся ў гэтыя словы! Беларусь – краіна, у якой тытульнай нацыяй, акрамя беларусаў, можна назваць яшчэ як мінімум тры нацыянальнасці (узгадаем пачатак 20-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ў БССР лічыліся дзяржаўнымі чатыры мовы: беларуская, ідыш, польская, руская). У Беларусі шырока распаўсюджаны як мінімум тры царквы, якія прадстаўляюць хрысціянскую традыцыю, – праваслаўная, каталіцкая і пратэстанцкая. Але да традыцыйных вераванняў можна аднесці таксама іудаізм, мусульманства. З’яўляючыся часткай усходнееўрапейскай культуры, мы мяжуем з заходнееўрапейскай цывілізацыяй з усімі вынікаючымі з гэтага культурнымі наступствамі.

Інструмент супрацьдзеяння карупцыі

На сучасным этапе развіцця краіны нельга ігнараваць неабходнасць стварэння палітычных інстытутаў для кансалідацыі грамадства.

Але тут неабходна зрабіць вельмі важную агаворку. Калі гутарка ідзе аб партыях як аб палітычных інстытутах Беларусі, якія патрабуюць мэтанакіраванай падтрымкі, на ўвазе маюцца партыі, гатовыя канструктыўна і цывілізавана ўзаемадзейнічаць. Палітычныя аб’яднанні, якія бачаць адно ў адным непрымірымых ворагаў і не жадаюць узаемна існаваць, не змогуць сфарміраваць падмурак грамадства, таму па магчымасці павінны быць выключаны з палітычнага працэсу.

Паўнавартасная сістэма палітычных партый важная і таму, што супрацьдзейнічае карупцыі і стымулюе эканамічны рост, а таксама стварае патрэбны ўзровень палітычнай канкурэнцыі, які сур’ёзна паляпшае якасныя параметры кіраўнікоў вышэйшага рангу. Акрамя таго, ва ўмовах партыйнай канкурэнцыі непазбежна ўзнікаюць сацыяльныя ліфты для таленавітых і актыўных людзей. Такім чынам фарміруецца ўстойлівы сацыяльны вектар на бесперапыннае развіццё.

У якасці аргумента на карысць партыйнай сістэмы можна прывесці таксама высновы замежных даследчыкаў, якія ажыццявілі параўнальны аналіз краін у плане гатоўнасці спраўляцца з крызіснымі з’явамі. Вынікі паказалі, што краіны з развітой партыйнай сістэмай лягчэй спраўляюцца з наступствамі ўсіх відаў эканамічных крызісаў і менавіта партыйная сістэма выступае важным механізмам стабілізацыі ў гэты няпросты перыяд.

Нягледзячы на вострыя моманты ў развіцці бягучай сітуацыі ў Беларусі, перакананы, што ў нас ёсць час на мадэрнізацыю грамадства, каб перанакіраваць грамадска-палітычную актыўнасць з вуліц у цывілізаванае рэчышча.

Іван МАМАЙКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Все новости
+375 (17) 222-62-67


Помощники депутата

Тулейко Олег Евгеньевич
г. Столбцы, ул. Ленинская 45, к. 101.
+375-29-771-10-80
Что ляжет в основу новой Конституции, и чего ждут депутаты от нового законотворческого сезона? Рассказывает Иван Мамайко
Новости Беларуси. Чего ожидают депутаты от нового законотворческого сезона? Какие законопроекты предстоит принять и что ляжет в основу новой Конституции? Об этом и не только поговорим с нашим гостем. У нас в студии Иван Мамайко, депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси.
Иван Мамайко: «Тыя асобы, якія ўкладваюць у фундаментальную навуку, павінны мець шэраг прэферэнцый»
О белорусской науке и государственно-частном партнёрстве в этой сфере говорили в программе  «В обстановке мира» . Игорь Марзалюк, ведущий СТВ: Што трэба зрабіць для  стымулявання дзяржаўна- прыватнага партн ё рства, каб прыватнаму бізн э су было выгодна ўкладваць грошы ў навуковую  дзейнасць , ў фундаментальн ую  дзейнасць? «Люди науки фундаментально выстраивают бизнес». EPAM и ещё 3 фирмы, созданные белорусскими учёными
Все публикации