Мамайко Иван Андреевич
Депутат, член Постоянной комиссии по национальной безопасности
Справедливость в обществе - благополучие в каждом доме

Мамайко И.А.
Главная Новости

Новости

Іван Мамайка наведаў навагоднія акцыі ў Стоўбцах

03 01/2020
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка ўручае падарунак дырэктару цэнтра Святлане Сікорскай
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка ўручае падарунак дырэктару цэнтра Святлане Сікорскай

Яркай падзеяй у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі стаў дабрачынны навагодні ранішнік у рамках дзяржаўнага праекта «Нашы дзеці». На сустрэчу з выхаванцамі цэнтра прыйшлі многія дабрачынцы, сабраліся бацькі, педагагічны калектыў, казачныя героі. Святочнае дзейства даставіла шмат радасці дзецям, ды і педагогам, якія выконваюць няпростую працу з дзецьмі-інвалідамі.

Сваёй радасцю падзялілася дырэктар гэтай навучальнай установы Святлана Сікорская:

– З намі ўжо многія гады нашы надзейныя сябры і спонсары – калектыў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Яны прыходзяць да нас не толькі на навагоднія святы са сваім Дзедам Марозам, ролю якога выдатна выконвае начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Курносенка, але і 1 верасня, у Міжнародны дзень інвалідаў, і на Калядкі яны з намі. Патрэбна аддаць належнае ім у тым, што яны аказваюць адрасную дапамогу сем’ям, і гэта не толькі падарункі, але і грашовыя сродкі. На дадзены момант у нас 18 чалавек у цэнтры, 12 з іх непасрэдна наведваюць групы, шэсць чалавек з цяжкім станам, з імі педагогі займаюцца дома. Нягледзячы на гэта, некаторыя з іх сёння знаходзяцца на нашым навагоднім ранішніку. Тым, хто не змог па стане здароўя  прыйсці на свята, нашы Дзед Мароз і Снягурка даставяць падарункі дамоў. Ужо другі год да гэтай навагодняй дабрачыннай акцыі ў нашым цэнтры далучыліся супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны былі самі ініцыятарамі гэтага, і мы з радасцю прынялі іх міласць. Даўно з намі ва ўсіх дабрачынных навагодніх акцыях раённае аб’яднанне прафсаюзаў на чале з Юрыем Ларычэвым і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на чале з Сямёнам Юрчыкам. Мы рады падарункам, якія дапамагаюць нам забяспечыць адукацыйны працэс. Сямён Віктаравіч заўсёды прыслухоўваецца да нашых патрэб і сёння прынёс у падарунак гульнявое абсталяванне для кабінета ранняй комплекснай дапамогі. У гэтым годзе па ўласнай ініцыятыве да нас далучыўся калектыў філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга». Сёння на нашым свяце прадстаўнікі калектыву на чале са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Дзмітрыем Макарэвічам. Сёлета гэтыя дабрачынцы зрабілі нам шыкоўны падарунак – грашовыя сродкі, 10 тысяч рублёў, для заканчэння ўладкавання безбар’ернага асяроддзя і для абсталявання масажнага кабінета. За іх спонсарскія сродкі мы купляем усё абсталяванне для масажнага кабінета. Акрамя таго, на ранішнік яны прыйшлі з салодкімі падарункамі і яшчэ набылі білеты для дзяцей-інвалідаў на ёлку ў Палац прафсаюзаў у Мінск. Інвалідаў-калясачнікаў мы падвязём на сваім аўтобусе, астатнія дзеці будуць дабірацца ў суправаджэнні бацькоў. Нашы дабрачынцы ўмеюць даставіць радасць і дзецям, і іх бацькам. Падарункаў заўсёды многа, сем’і ідуць дамоў з вялікімі бауламі. У нас сёння на ранішніку прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель. І самы вялікі сюрпрыз, што Іван Мамайка, будучы начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, заўсёды прыходзіў на нашы навагоднія акцыі, а сёння ён прыбыў да нас як дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мы яго гасцінна прымаем, нам прыемна, што ён пра нас не забыў. Усім нашым дабрачынцам, якія стварылі такое багатае, радаснае, светлае свята, шлём нізкі паклон.

Все новости
+375 (17) 222-62-67


Помощники депутата

Тулейко Олег Евгеньевич
г. Столбцы, ул. Ленинская 45, к. 101.
+375-29-771-10-80