Мамайко Иван Андреевич
Депутат, член Постоянной комиссии по национальной безопасности
Справедливость в обществе - благополучие в каждом доме

Мамайко И.А.
Главная Новости

Новости

Стаўбцоўшчына адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узняццем сцягоў і адкрыццём новага парка актыўнага адпачынку

03 07/2020
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка

Святочная праграма пачалася з раніцы пад бравурныя мелодыі духавога аркестра і акурат у дзелавым цэнтры Стоўбцаў, на пляцоўцы ля райвыканкама. На алеі былі падрыхтаваны тры флагштокі — для ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга Мінскай вобласці і сцяга Стоўбцаў. Усе тры сцягі, у залежнасці ад колеравага афармлення, сімвалізуюць імкненне беларусаў да незалежнасці і свабоды, мірнага і шчаслівага жыцця.


Урачыстае ўзняцце сцягоў праходзіла пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У будучым тут з’явяцца яшчэ і сцягі гарадоў-пабрацімаў Стоўбцаў.

Далей святочная працэсія накіравалася на святое для стаўбчан месца — плошчу Бессмяротнасці – для ўскладання вянкоў і кветак. Памяць герояў-вызваліцеляў была ўшанавана хвілінай маўчання. Да прысутных звярнуўся з віншаваннем старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень.


— У гэты святочны дзень мы прыгадваем станаўленне нашай рэспублікі за 25 гадоў навейшай гісторыі, расказваем пра тое, як яна змянілася за гэты час. Беларусь стала моцнай краінай, якая ўпэўнена развіваецца. Галоўнае для нас сёння – захаваць тое, што маем, і данесці гэтыя каштоўнасці да кожнага жыхара. Нельга забываць, што мы ў адказе за цяперашняе і будучае сваёй дзяржавы.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка звярнуў увагу на незалежнасць — самае важнае дасягненне нашага народа. Менавіта незалежнасць – і гэта падкрэсліў Прэзідэнт краіны – ёсць нацыянальная ідэя Беларусі.

Па добрай традыцыі на Стаўбцоўшчыне ў вялікія дзяржаўныя святы адкрываюцца новыя аб’екты, закліканыя ўпрыгожыць нашы населеныя пункты і зрабіць жыццё людзей больш якасным і цікавым. Не выключэннем стала і 3 ліпеня 2020 года.


На вуліцы Набярэжнай у Стоўбцах, побач з Нёманам і гарадскім пляжам, дзе любяць адпачываць жыхары і госці горада, была перарэзана сімвалічная чырвоная стужачка парка актыўнага адпачынку. У цэнтры яго ўстаноўлены макет віціны – рачнога карабля, які плаваў па Нёмане ў ХVIII – ХІХ стагоддзях (віціны выраблялі ў Стоўбцах і Новым Свержані; у Стоўбцах была свая прыстань). На прыгожым судне напісана “Кронан” – так раней называлася рака Нёман.

Акунуцца ў атмасферу таго часу дапамагала старадаўняя музыка і імправізаваныя госці з Вялікага княства Літоўскага.







Новости по теме: Работа в округе
Все новости
+375 (17) 222-62-67


Помощники депутата

Тулейко Олег Евгеньевич
г. Столбцы, ул. Ленинская 45, к. 101.
+375-29-771-10-80