
Новости
З віншаваннямі — дэпутат парламента

Напярэдадні
Новага года ў Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і
рэабілітацыі завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка. У падарунак установе парламентарый перадаў
шматфункцыянальнае ўстройства, якое сумяшчае прынтар, ксеракс і сканар.
Уручэнне
адбывалася ў адмысловай святочнай фотазоне, аформленай работнікамі цэнтра
сумесна з выхаванцамі. У пярэдадзень свята тут пануе асаблівая атмасфера,
напоўненая душэўнай цеплынёю. У карэкцыйнага цэнтра шмат сяброў, якія
дастаўляюць падарункі. Ёсць і шэфская арганізацыя – райаддзел міліцыі, з якой
наладжана цеснае ўзаемадзеянне. Апошнім
часам непазнавальна змяніліся класы і памяшканні ўстановы – у іх зроблены
сучасны рамонт, створана паўсюдна безбар’ернае асяроддзе, і ўсё гэта дапамагае
эфектыўнай сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
–
Дзецям і іх выхавацелям жадаю радасці і плённай працы ў новым годзе. Карысць у
іх штодзённай дзейнасці няхай прынясе і шматфункцыянальнае ўстройства, —
гаворыць Іван Мамайка і выказвае ўдзячнасць спонсару – ТАА “Стовек” (генеральны
дырэктар Я. М. Пілінкевіч).
У новы 2021 год нашы дзеці ідуць з верай, надзеяй і любоўю.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

